Краснаўка (стаянка)
Выгляд
Краснаўка — археалагічныя помнікі перыяду мезаліту, стаянка каля вёскі Краснаўка Гомельскай вобласці Беларусі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча знаходзіцца на першай надпоймавай тэрасе правага берага ракі Бярэзіна, на 3—4 м вышэй за ўзровень вады.
У 1981 годзе паселішча выявіў і даследаваў У. П. Ксяндзоў. Культурны пласт разбураны ветравой эрозіяй і другасным засяленнем у бронзавым веку. У раскопе плошчай 120 м² на глыбіні 0,1—0,4 м у дробназярністым пяску выяўлены прылады працы, вырабленыя з крэйдавага сожскага крэменю, авальныя скрабкі з адшчэпаў, бакавыя і сярэдзінныя разцы, вастрыі, скоблі, укладышы з пласцін, рэтушоры, рэтушаваныя пласціны і адшчэпы, нуклеусы. Паселішча датуецца VIII—V тыс. да н.э., адносіцца да яніславіцкай культуры[1].
Зноскі
- ↑ Стаянка перыяду мезаліту, в. Краснаўка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 12 ліпеня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Краснаўка (стаянка) на сайце «Архіварта»